Т. П. ПЕТРАЧЭНКА, настаўніца СШ № 50 г, Гомеля. Пачатковая школа 1.2004
Бог, рэлігія, вера
Урок па курсу “Чалавек і свет” у II класе
Тэма: “Вера і вернікі”.Мэты: фарміраваць у дзяцей уяўленні аб рэлігіі, веры ў Бога; выхоўваць станоўчыя адносіны да агульначалавечых маральных запаведзей, да людзей з розным веравызнаннем.
Абсталяванне: падручнік “Чалавек і свет”, Дзіцячая Біблія, Канвенцыя ААН “Аб правах дзіцяці”, Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці”, ілюстрацыі з выявамі цэркваў, касцёлаў; наборы жоўтых і чырвоных кружкоў; анкеты з пытаннем для кожнага вучня; плакаты з запаведзямі і прыказкамі, творы Баха ў грамзапісе.
Ход урока
Арганізацыйны момант. Вучні выбіраюць кружкі пэўнага колеру. Кружок чырвонага колеру азначае, што вучань гатовы адказваць на пытанні любой складанасці; жоўты кружок — паказчык таго, што дзіця не ўпэўнена ў сваіх ведах па тэме і аддае перавагу больш лёгкім пытанням і заданням.Праверка дамашняга задання. Настаўнік прапануе дзецям скласці апавяданні аб паводзінах людзей у грамадскіх месцах і на ўлонні прыроды. Назвы апавяданняў могуць быць такімі: “Выпадак у лесе”, “На рэчцы”, “Аднойчы ў аўтобусе”. Праводзіцца выбарачнае абмеркаванне апавяданняў.
Знаёмства з тэмай урока. Настаўнік чытае верш У, Шамоніка “Сястрычка”,
В раннем детстве брат на брата
Беспричинной шли борьбой
И возились, как котята,
Кувыркаясь меж собой.
Наша милая сестренка
Рассудительна была,
Добрым голосом и звонким
Успокоить нас могла:
“Ну не надо так! Довольно!
Грех друг друга обижать.
Из-за вас и папе больно,
Будет хмуриться опять”.
Беспричинной шли борьбой
И возились, как котята,
Кувыркаясь меж собой.
Наша милая сестренка
Рассудительна была,
Добрым голосом и звонким
Успокоить нас могла:
“Ну не надо так! Довольно!
Грех друг друга обижать.
Из-за вас и папе больно,
Будет хмуриться опять”.
У час гутаркі па зместу верша высвятляецца значэнне слова “грэх” — учынак, які супярэчыць запаветам Хрыста; віна перад Богам. Хорам чытаецца тэма ўрока, удакладняецца значэнне слоў “вера”, "вернікі”, “Бог”.
Вучні чытаюць пытанне, змешчанае ў анкеце, падкрэсліваюць адзін з прапанаваных адказаў:
Ці змог бы ты пасябраваць з хлопчыкам ці дзяўчынкай, якія вераць у Бога?
а) так;
б) не;
в) не ведаю.
б) не;
в) не ведаю.
3 наступнага расказу настаўніка дзеці даведаюцца, што вера (рэлігія) узнікла ў далёкай старажытнасці, калі людзі не маглі растлумачыць, чаму грыміць гром, бушуе ўраган, хварэюць людзі і г. д. Страх перад незразумелым стварыў багоў. Іх было шмат. Бог навальніцы, бог агню, бог вады, бог палявання і г. д. Старажытныя германцы, напрыклад, верылі ў елку. Зімою яны ўпрыгожвалі высокія яліны, вадзілі вакол іх карагоды, прыносілі падарункі і прасілі ў дрэў дапамогі. Дарэчы, адсюль і пайшоў звычай упрыгожваць елку на Новы год. У Індыі і Егіпце пакланяліся быку і карове. Забойства гэтых жывёл ці іх калецтва каралася смерцю. Нават сёння на вуліцах і дарогах Індыі можна ўбачыць кароў, якіх ніхто не асмельваецца крануць.
3 цягам часу колькасць багоў і духаў, якім пакланяліся людзі, паменшылася. Узніклі асобныя рэлігіі, якія грунтуюцца на веры ва Ўсявышніх Багоў. Хрысціяне, напрыклад, вераць у Бога, мусульмане —• у Алаха. Вернікі ходзяць у малітоўныя дамы, моляцца сваім багам.
Сярод хрысціян ёсць праваслаўныя, каталікі, пратэстанты і інш. Каталікі моляцца ў касцёлах, праваслаўныя — у цэрквах, мусульмане — у мячэцях.
Сапраўдныя вернікі жывуць па божых запаведзях, кіруюцца ў жыцці Свяшчэнным пісаннем — Бібліяй. Аднак запаведзі божыя карысна ведаць усім людзям. Чаму?
Настаўнік звяртае ўвагу дзяцей на плакат, дзе запісаны 5 божых запаведзей. Запаведзі чытаюцца хорам, аналізуюцца, раскрываецца сэнсавае значэнне кожнай з іх.
1. Не забі.
2. Не ўкрадзі.
3. Шануй бацьку свайго і маці.
4. Не асуджай іншых людзей.
5. Не зайздросць чужому дабру.
2. Не ўкрадзі.
3. Шануй бацьку свайго і маці.
4. Не асуджай іншых людзей.
5. Не зайздросць чужому дабру.
Пказваецца інсцэніроўка, якую дзеці падрыхтавалі загадзя.
Вядучы. Па вуліцы павольна ішла бабулька з кошыкам сакавітых яблыкаў. Хлопчык, які праходзіў міма, схапіў яблык і хуценька схаваў у кішэню. Бабулька раптам спынілася...
Бабулька. Падыдзі да мяне, хлопчык. Як цябе завуць?
Хлопчык. Пеця.
Бабулька. Прыгожае імя. Ты, напэўна, добры хлопчык?
Хлопчык. Не ведаю.
Вядучы. Бабулька выбрала з кошыка самы прыгожы яблык і працягнула хлопчыку.
Бабулька. Еж. Гэта з майго саду.
Вядучы. Яблык, што быў у кішэні Пеці, быццам агонь, апёк нагу хлопчыка.
Бабулька. Што ж не бярэш яблык? Не хочаш?
Вядучы. Пеця выхапіў з кішэні яблык, кінуў у кошык і пабег. 3 вачэй хлопчыка каціліся слёзы.
Бабулька. Падыдзі да мяне, хлопчык. Як цябе завуць?
Хлопчык. Пеця.
Бабулька. Прыгожае імя. Ты, напэўна, добры хлопчык?
Хлопчык. Не ведаю.
Вядучы. Бабулька выбрала з кошыка самы прыгожы яблык і працягнула хлопчыку.
Бабулька. Еж. Гэта з майго саду.
Вядучы. Яблык, што быў у кішэні Пеці, быццам агонь, апёк нагу хлопчыка.
Бабулька. Што ж не бярэш яблык? Не хочаш?
Вядучы. Пеця выхапіў з кішэні яблык, кінуў у кошык і пабег. 3 вачэй хлопчыка каціліся слёзы.
У час гутаркі па зместу інсцэніроўкі вучні ацэньваюць учынак хлопчыка: якую запаведзь ён парушыў? Аб чым гавораць словы вядучага ў канцы гісторыі?
Настаўнік паказвае дзецям Біблію, расказвае, што гэта кніга пісалася на працягу 1300 гадоў рознымі аўтарамі.
У час гульні “Знайдзі слова” адна частка вучняў выбірае словы-якасці, якія яны хацелі б бачыць у сваім сябру, другая частка вучняў, наадварот, — якія не хацелі б бачыць: акуратнасць, гультайства, сквапнасць, дабрыня, павага, праўдзівасць, жорсткасць і інш.
Аналізуюцца прыказкі, якія запісаны на плакаце. Вучні тлумачаць іх сэнс, прыводзяць сітуацыі, да якіх можна прымяніць кожную з іх.
1. На Бога спадзявайся, але і сам старайся.
2. Хто спадзяецца на неба, той сядзіць без хлеба.
3. Бог чакае доўга, ды б’е балюча.
2. Хто спадзяецца на неба, той сядзіць без хлеба.
3. Бог чакае доўга, ды б’е балюча.
У час самастойнай работы з падручнікам вучні, у якіх жоўтыя кружкі, шукаюць адказ на пытанне: якая вера ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца самай распаўсюджанай? Дзеці, якія выбралі чырвоныя кружкі, павінны знайсці адказ на пытанне: што агульнага ў веры каталікоў і праваслаўных хрысціян? Настаўнік абагульняе і дапаўняе выказванні вучняў:
— Час не стаіць на месцы. Змяняецца грамадства, яго погляды на свет і жыццё. Яшчэ некалькі гадоў таму верыць у Бога, наведваць касцёлы, цэрквы лічылася ганебным. Школьніка, які хадзіў у малітоўны дом, выключалі з піянераў, не прымалі ў дзіцячыя і маладзёжныя арганізацыі. Зараз дзякуючы Канвенцыі ААН і Закону Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці” ўсе дзеці маюць права на свабоду веравызнання, на атрыманне даступнай інфармацыі, на магчымасць выказваць свае думкі. Сёння нават у арміі вернікі могуць маліцца, хадзіць у храм.
Педагог чытае дзецям артыкул № 14 з Канвенцыі ААН “Аб правах дзіцяці” і артыкул № 10 з Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці”.
Разглядаюцца выявы малітоўных храмаў вернікаў рознага веравызнання. Гучыць музыка Баха, царкоўныя песнапенні. Настаўнік расказвае, што службы ў адных храмах суправаджаюцца арганнай музыкай, у другіх — песнапеннямі. Затым вучні, якія наведвалі пэўныя храмы, расказваюць, што яны там бачылі, што іх уразіла.
Пры падвядзенні вынікаў урока дзеці зноў працуюць над анкетай. Высвятляецца, ці змяніліся ў каго меркаванні наконт адказу на пытанне. Чаму?
Дамашняе заданне. Падрыхтаваць пераказ тэксту на с. 235 — 237 падручніка.